У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Савельеў.
Васіль Якаўлевіч Савельеў (25 красавіка 1910, с. Малое Скуратава, Чэрнскі раён, Тульская вобласць, Расія — 13 лістапада 1996) — беларускі вучоны ў галіне электронікі. Доктар тэхнічных навук (1968), прафесар (1962). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1938). У 1941—1946 — рэпрэсіраваны, у 1956 — рэабілітаваны.
Скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут (1934), Ленінградскі фізіка-тэхнічны інстытут (аспірантура, 1936?).
Працаваў у Ленінградскім фізіка-тэхнічным інстытуце (1936—1938); НДІ-9, Ленінград (1938 і 1940—1941); быў на стажыроўке ў ЗША (1938—1940); Ніжтагілбудзе, г. Ніжні Тагіл Свярдлоўскай вобласці (1946—1953, інжынер); заводзе п/я № 12, г. Завідава Маскоўскай вобласці (з 1953); Спецыяльнам канструктарскам п/я № 124, г. Запрудня Маскоўскай вобласці (да 1962); Таганрогскім радыётэхнічным інстытуце (1962—1964, загадчык кафедры радыёпрыёмных устройстваў); Мінскім радыётэхнічным інстытуце (з 1964, у 1964—1984 — загадчык кафедры электронных, іонных і паўправадніковых прылад).
Навуковыя інтарэсы: фізічная электроніка; даследаванне электронных уласцівасцей металаў; распрацоўка і канструяванне электронных устройстваў для генерацыі і ўзмацнення радыёхваль сантыметровага дыяпазону: даследаванне і распрацоўка цвёрдацельных ЗВЧ прыбораў. Заснавальнік навуковай школы па электроніцы.
Званне «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР» (1974), ордэн «Знак Пашаны», медаль «За доблесную працу», Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР, знак Мністэрства вышэйшай адукацыі СССР «За отличные успехи в работе».