wd wp Пошук:

Васіль Уладзіміравіч Мяцельскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мяцельскі. Васі́ль Уладзі́міравіч Мяце́льскі (1901, мяст. Грэск, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць — ?) — беларускі навуковец.

Біяграфія

З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю, у 1924 г. уступіў у УКП(б). У 1930-я гг. з’яўляўся дацэнтам Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. У 1933 г. быў выключаны з УКП(б) пры чыстцы. Арыштаваны 11 жніўня 1933 г. у Горках па адрасе: Ленінскі бульвар, д. 2, кв. 8. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 14 лістапада 1933 г. як «член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі БНЦ» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 7 мая 1956 г. Асабовая справа М. 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Зноскі

Літаратура

МЯЦЕЛЬСКІ Васіль Уладзіміравіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Справа Беларускага нацыянальнага цэнтра
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вучоныя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Грэску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Пасмяротна рэабілітаваныя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»