Васіль Міхайлавіч Нікіцевіч (17 жніўня 1925, в. Туроўшчына, Бягомльскі раён, Мінская вобласць — 25 сакавіка 1994) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне рускага мовазнаўства. Доктар філалагічных навук (1974), прафесар (1977).
Скончыў Казахскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Руская мова», 1949).
Працаваў у Куйганскай і Дзмітрыеўскай сярэдніх школах Алма-Ацінскай вобласці (Казахстан, 1946—1949), Казахскім дзяржаўным універсітэце (1949—1976, дацэнт кафедры рускай філалогіі), Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (з 1979, філалагічны факультэт, у 1979—1980 — загадчык кафедры рускай мовы, 1980—1994 — загадчык кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства).
Навуковыя інтарэсы: словаўтварэнне і намінатыўная дэрывацыя; рускае мовазнаўства; тэарэтычнае мовазнаўства.