wd wp Пошук:

Васіль Міхайлавіч Галушка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галушка. Васіль Міхайлавіч Галушка (15 мая 1936, в. Домантавічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць9 ліпеня 2021) — беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1994—2002), доктар сельскагаспадарчых навук (1992), прафесар (1993).

Біяграфія

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1960). З 1960 года заатэхнік саўгаса «Пятровічы», з 1961 года галоўны заатэхнік саўгаса «Вішнёўка» Мінскай вобласці. З 1966 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1969 года загадчык аддзела, з 1987 года загадчык лабараторыі БелНДІ жывёлагадоўлі. З 2003 года галоўны навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі.

Узнагароды

Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (20 кастрычніка 2009) за шматгадовую плённую навуковую дзейнасць па ўдасканаленню кормавытворчасці і павышэнню якасці і эфектыўнасці выкарыстання кармоў, значны асабісты ўклад у развіццё заатэхнічнай навукі, укараненне вынікаў навуковых даследаванняў у вытворчасць, падрыхтоўку навуковых кадраў[1].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне кармлення сельскагаспадарчых жывёл і тэхналогіі кармоў, прамысловай вытворчасці камбікармоў і комплексных кармавых дабавак. Распрацаваў нормы кармлення высокапрадуктыўных жывёл у племянных і таварных гаспадарках. Удасканаліў сістэму энерга-пратэінавага кармлення рэмонтнага і адкормліваемага маладняку свіней. Унёс уклад у ўдасканаленне структуры кормавытворчасці, павышэнне якасці кармоў з траў за кошт іх шматукоснага выкарыстання, самазабеспячэнне жывёлагадоўлі рэспублікі кармавым пратэінам. Распрацаваў высокаэфектыўныя рэцэпты камбікармоў, бялкова-вітамінна-мінеральных дабавак і прэміксаў з максімальным выкарыстаннем мясцовых кармавых, прыродных і другасных рэсурсаў, амінакіслот, вітамінаў новага пакалення, прабіётыкаў і прэбіётыкаў, ферментаў.

Аўтар больш за 360 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 2 вучэбных дапаможнікаў, 17 вынаходстваў і патэнтаў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Галушка Васілій Міхайлавіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Акадэміі аграрных навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Памерлі 9 ліпеня
Катэгорыя·Постаці беларускай жывёлагадоўлі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капыльскім раёне