wd wp Пошук:

Васіль Мікалаевіч Герасімаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Герасімаў. Васіль Мікалаевіч Герасімаў (нар. 10 верасня 1975, Мінск, БССР) — старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі (з 2021).

Біяграфія

Нарадзіўся 10 верасня 1975 года ў Мінску.

У 1997 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства», у 2014 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

У 1997 годзе пачаў працоўную дзейнасць на пасадзе галоўнага спецыяліста аддзела заканадаўства Упраўлення заканадаўства і міжнародных адносін Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь, у 1999 годзе прызначаны начальнікам гэтага аддзела, у 2000 годзе — начальнікам Упраўлення забеспячэння нагляду і абагульнення судовай практыкі Вышэйшага гаспадарчага суда.

У 2003—2012 гадах працаваў начальнікам галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, у 2012—2016 гадах — старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.

У 2016 годзе прызначаны памочнікам прэзідэнта — галоўным інспектарам па Брэсцкай вобласці, у 2017 годзе — памочнікам прэзідэнта — інспектарам па Брэсцкай вобласці.

18 верасня 2018 года прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[1].

З 3 верасня 2020 года выконваў абавязкі старшыні КДК. 26 студзеня 2021 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[2].

Узнагароды

Зноскі

  1. У Комитета госконтроля новый «старый» руководитель Архівавана 31 студзеня 2021.
  2. «Малайцы, і далей трэба дзейнічаць» — Лукашэнка пры назначэнні Герасімава пахваліў КДК за аператыўнасць
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 верасня 2016 года № 352 «Аб узнагароджанні»
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Правазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 верасня