wd wp Пошук:

Васіль Канстанцінавіч Ушакоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ушакоў. Васіль Канстанцінавіч Ушакоў (22 ліпеня 1912, в. Тарай, Енісейская губерня, Расійская імперыя — 21 кастрычніка 1943, с. Канада, Мыроніўскі раён, Кіеўская вобласць, Украіна) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Мар’іна Горка. Мемарыял 8-ай танкавай дывізіі, памятная дошка

Скончыў пяць класаў. У ліпені 1941 года прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У баях Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года. Ваяваў на Данскім, Паўднёва-Заходнім, Варонежскім і 1-м Украінскім франтах. Удзельнічаў у Курскай бітве.

У кастрычніку 1943 года старшына мінамётнай батарэі 2-га мотастралковага батальёна 78-й гвардзейскай мотастралковай брыгады гвардыі старшына В. К. Ушакоў асабліва вызначыўся ў баях за пашырэнне плацдарма на правым беразе Дняпра ў раёне сяла Канада Мыроніўскага раёна Кіеўскай вобласці.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» Васілю Канстанцінавічу Ушакову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаль «Залатая Зорка» (№ 3069).

Імем Героя названы вуліцы ў вёсцы Тарай і ў горадзе Канск.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Енісейскай губерні
Катэгорыя·Памерлі 22 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мыроніўскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Памерлі 21 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснаярскім краі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе