wd wp Пошук:

Васіль Данілавіч Махновіч

Васіль Данілавіч Махновіч (20 кастрычніка 1924, Варажбіты, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць — 2007, Брэст) — Герой Сацыялістычнай Працы.

Біяграфія

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1944 годзе ў баях пад Варшавай атрымаў цяжкае раненне. У 1950 годзе прыйшоў працаваць у будаўнічы трэст № 8 горада Брэста. Авалодаў прафесіямі муляра, цесляра, бетоншчыка, мантажніка. Праз тры гады ўзначаліў комплексную будаўнічую брыгаду.

Будаўнікі працавалі па метадзе брыгаднага падраду. Брыгада В. Д. Махновіча пабудавала каля ста аб’ектаў, у тым ліку — акушэрскі комплекс па вуліцы Халтурына, тэрапеўтычны корпус абласной бальніцы, процітуберкулёзны дыспансер, медыцынскае вучылішча, восем дзіцячых садкоў, шэсць сярэдніх школ. Брыгадай узведзены аб’екты на панчошным і дывановым камбінатах, пабудаваныя будынкі 2-х праектных інстытутаў, абласнога ўпраўлення Міністэрства ўнутраных спраў і больш за 100 тыс. квадратных метраў жылля.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 мая 1971 года за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Махновічу Васілю Данілавічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

В. Д. Махновіч узнагароджаны двума ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі, у тым ліку — медалём «За адвагу». Заслужаны настаўнік працоўнай моладзі БССР (1981).

У 1985 годзе Васіль Данілавіч выйшаў на пенсію. Жыў у Брэсце.

Званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста» прысвоена ў 1978 годзе.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Будаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Памерлі ў Брэсце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Брэста
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы