wd wp Пошук:

Васіль Віктаравіч Мініч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мініч. Васіль Віктаравіч Мініч (8 сакавіка 1949, в. Сукачы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці БССР — 2008, Беларусь) — мастак.

Біяграфія

У 1972 г. паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава і з адзнакай скончыў яго ў 1976 годзе. З 1979 г. жыў і працаваў ў Дзяржынску Мінскай вобласці. З 1980 года мастак аддзела культуры Дзяржынскага райвыканкама.

У Дзяржынску пабраўся шлюбам з мастачкай Галінай Русанавай. Іх дачка Марыя — мастацтвазнавец.

Творчасць

Маляваў партрэты, пэйзажы, нацюрморты. Аўтар праекта мастацкага афармлення Дзяржынскага гісторыка-краязнаўчага музея. Ажыццяўляў праектаванне і мастацкае афармленне гарадскіх святаў, інтэр’ераў будынкаў і рэклямы, нямала зрабіў для рэстаўрацыі ікон Свята-Пакроўскай царквы ў Дзяржынску. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выставак з 1982 г. Арганізаваў персанальныя выстаўкі ў Дзяржынску (1983, 1985). Галоўная тэма твораў мастака — прырода яго роднага Палесся: «Палескі пейзаж», «Парыў ветру», «Паводка на Палессі», «Кветкі палявыя», «Восеньскі змрок», «Восеньская раніца». Шэраг работ прысвяціў Дзяржынскаму раёну: «У старым парку Станькава», «Бярозавая алея», «Сад цвіце», «Дзяржынскі кальвінскі збор» і іншыя. Напісаў партрэты гісторыка Міколы Ермаловіча і ўдзельніка супраціўлення Андрэя Варанкова, які ваяваў у Бельгіі.

Сёньня ягоныя карціны знаходзяцца ў фондах Дзяржынскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея і ў шматлікіх калекцыях Беларусі і замежных краін.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жыткавіцкім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта