wd wp Пошук:

Васіль Васілевіч Верашчагін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Верашчагін. Васіль Васілевіч Верашчагін (26 кастрычніка 1842, Чарапавец13 красавіка 1904, Порт-Артур, Кітай) — рускі жывапісец-баталіст.

Біяграфія

Вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1860—1863), у майстэрні Ж. Л. Жэрома ў Парыжы (1864—1865). Вандраваў па Расіі, Заходняй Еўропе, Сірыі, Палесціне, Індыі, Японіі, ЗША і інш. Удзельнічаў у заваяванні Сярэдняй Азіі (1867—1868), руска-турэцкай (1877—1878) і руска-японскай (1904—1905) войнах. Быў блізкі да перасоўнікаў.

Загінуў у Порт-Артуры пры выбуху на браняносцы «Петрапаўлаўск» 13 красавіка 1904 года.

Працы

У тэматычных серыях карцін «Туркестанская» (1871—1874), «Балканская» (1877—1878 і 1880), на тэму вайны 1812 (1887—1904) і інш. паказаў жорсткія будні вайны («Пасля няўдачы. (Пераможаныя)», 1868), цяжар і героіку ратнай працы (трыптых «На Шыпцы ўсё спакойна!», 1878—1879), мужнасць і маральную сілу народа-змагара («Не чапай, дай падысці!», 1887—1895). У яго творах рамантычнае ўвасабленне ваенных сутыкненняў саступіла месца філасофскім разважанням пра вайну («Апафеоз вайны», «Нападаюць знянацку», 1871), выкрыццю рэлігійнага фанатызму («Трыумфуюць», 1872), каланіялізму («Задушэнне індыйскага паўстання англічанамі», 1884).

Па ўласных замалёўках і натурных эцюдах стварыў адметны жанр дакументнаэтнаграфічнага жывапісу, дзе спалучыў дакументальную дакладнасць адлюстравання з дасканала распрацаванай кампазіцыяй, выразным малюнкам, каларыстычным рашэннем («У гарах Алатау», 1869—1870, «Дзверы Цімура (Тамерлана)», 1872—1873, «Маўзалей Тадж-Махал у Агры», 1874—1878, і інш.).

Памяць

У 1954 годзе вуліца ў Фрунзенскім раёне атрымала імя В. В. Верашчагіна.

Зноскі

  1. 1 2 Верещагин Василий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119268353 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  3. https://www.britannica.com/biography/Vasily-Vasilyevich-Vereshchagin
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 https://rkd.nl/explore/artists/210140
  5. https://www.jstor.org/stable/128133

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1842 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 кастрычніка
Катэгорыя·Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1877—1878
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарапаўцы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Расіі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі-рэалісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 13 красавіка
Катэгорыя·Мемуарысты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў Квантунскай вобласці
Катэгорыя·Удзельнікі Сярэднеазіяцкіх паходаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1904 годзе
Катэгорыя·Мастакі-арыенталісты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
Катэгорыя·Выпускнікі Марскога кадэцкага корпуса
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Кітаі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
Катэгорыя·Асобы