wd wp Пошук:

Васіль Іванавіч Мялешка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мялешка. Васіль Іванавіч Мялешка (1921, Томск) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1972), прафесар (1990).

Біяграфія

Скончыў БДУ. У 1956—1991 у Інстытуце гісторыі АН БССР, загадчык аддзела гісторыі Беларусі эпохі феадалізму. У 1987 старшыня камісіі Акадэміі навук па гісторыі сельскай гаспадаркі і сялянства Беларусі.

У працы «Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии (вторая половина ХVІI — ХVІII вв.)» (1975) В. І. Мялешка вызначыў асаблівасці аграрнай гісторыі ўсходняй часткі Беларусі. Ён паказаў аднатыпнасць структуры феадальнай уласнасці (дамінаванне шляхецкай уласнасці), гандлёвыя сувязі феадальнага маёнтка і сялянскай гаспадаркі з рынкам, глыбокае пранікненне таварна-грашовых адносін у сельскую гаспадарку, ролю промыслаў у развіцці аграрнай вытворчасці. Даследчык лічыў, што некаторыя промыслы ў 1-ай пал. 18 ст. мелі рысы капіталістычных мануфактураў[1].

Таксама В. І. Мялешка вывучаў праблему класавай барацьбы ў беларускай вёсцы. У манаграфіі «Классовая борьба в белорусской деревне во второй половине ХVІI — ХVІII вв.» (1982) ён прааналізаваў тры формы сялянскіх выступленняў: пасіўны супраціўленне (скаргі, адмова ад выканання павіннасцей, уцёкі), узброеныя акцыі (напады на маёнткі, сутычкі з узброенымі атрадамі і інш.), паўстанні (на Каменшчыне (1736—1754) і Крычаўскім старостве (1740—1744)).

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. Белазаровіч…

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Томску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 5 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ