Васыліўскі раён[1] (укр.: Василівський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Запарожскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Васыліўка[1] (укр.: Василівка).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 64544 чалавекі, плошча — 1620 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 гарадскіх, 1 пасялковага і 11 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 гарады раённага значэння, 1 пасёлак гарадскога тыпу і 35 сёлаў.