wd wp Пошук:

Варвара Міхайлаўна Саламаха

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Саламаха. Варвара Міхайлаўна Саламаха (нар. 25 мая 1934, в. Рэпін, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць) — работнік лёгкай прамысловасці (ткачыха), Герой Сацыялістычнай Працы (1971).

Біяграфія

Скончыла 7 класаў школы ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1951 годзе пераехала ў Мінск і была прынята на тонкасуконны камбінат вучаніцай ткачыхі. У 1952 годзе паступіла вучыцца на завочнае аддзяленне Усесаюзнага тэхнікума лёгкай прамысловасці ў Мінску. З 1952 па 1992 год працавала ткачыхай на Мінскім тонкасуконным камбінаце (цяпер ААТ «Сукно»). За высокія вытворчыя дасягненні ў сёмай пяцігодцы была ўзнагароджана ордэнам Леніна.

Пэўны час працавала майстрам вытворчага навучання прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 43 г. Мінска.

Узнагароды

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 красавіка 1971 г. за выдатныя поспехі ў датэрміновым выкананні заданняў пяцігадовага плана і вялікі творчы ўклад у развіццё вытворчасці тканін, трыкатажу, абутку, швейных вырабаў і іншай прадукцыі лёгкай прамысловасці Варвары Міхайлаўне Саламаха было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

У 1978 годзе была ўзнагароджана ганаровым знакам «Выдатнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі СССР».

Узнагароджана двума ордэнамі Леніна, медалямі. З’яўляецца ганаровым жыхаром Фрунзенскага раёна Мінска.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэлегаты XXIV з’езда КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Акцябрскім раёне
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 мая
Катэгорыя·Асобы