wd wp Пошук:

Вандроўны голуб

Вандроўны голуб (лац.: Ectopistes migratorius) — вымерлы від птушак з сямейства галубіных, вылучаемы ў монатыпічны род Ectopistes[1]. Яго назвы на розных мовах звязаныя са схільнасцю гэтага віду да міграцый: галубы пастаянна мігравалі велізарнымі зграямі ў пошуках ежы, хованак і месцаў гнездавання. Птушкі былі памерам каля 40 см у даўжыню, мелі ў асноўным шэрую верхнюю і больш светлую ніжнюю часткі тулава, пералівістае бронзавае апярэнне на шыі і чорныя плямы на крылах. У памерах і афарбоўцы назіраўся палавы дымарфізм, самкі былі драбней і цямней. Від жыў у лісцевых лясах усходняй частцы Паўночнай Амерыкі (ад Паўднёвай Канады да Паўночнай Караліны), а размножваўся галоўным чынам блізу Вялікіх азёраў. Рацыён у асноўным складалі насенне дрэў, плады раслін і бесхрыбетныя.

У Паўночнай Амерыцы ў XVI–XVIII стагоддзях гэты від быў самай шматлікай птушкай, максімальная колькасць якой дасягала ад 3 да 5 мільярдаў асобін. Паляванне на вандроўных галубоў вялося яшчэ карэннымі амерыканцамі, яго маштабы істотна павялічыліся ў XIX стагоддзі з рассяленнем на мацерыку еўрапейцаў. Галубінае мяса выкарыстоўвалася ў якасці таннага харчавання. На зніжэнне колькасці віду і яго наступнае выміранне паўплывалі і іншыя фактары: масавы забой буйных гнездавых калоній і паўсюдная высечка лясоў, якая знішчыла яго натуральнае асяроддзе пражывання. Знікненне вандроўнага голуба з’яўляецца класічным прыкладам знішчэння чалавекам масавага віду, які налічваў мільярды асобін, у выніку неабмежаванага палявання і знішчэння асяроддзя пражывання. Апошняя дзікая асобіна меркавана была забітая ў 1901 годзе, а 1 верасня 1914 года ў заапарку Цынцынаці памёр апошні прадстаўнік гэтага віду — самка па мянушцы Марта.

Апісанне

Даўжыня каля 30 см, размах крылаў да 65 см. Зграбная птушка з доўгім клінападобным хвастом, зверху шаравата-бурая, знізу карычнявата-чырвоная. Самка больш цёмная. Карміўся пераважна жалудамі, каштанамі, рознымі арэхамі. Зімаваў на поўдні ЗША.

Зноскі

  1. Gill F., Donsker D. & Rasmussen P. (Eds.): Pigeons (англ.) . IOC World Bird List (v11.1) (19 студзеня 2021). doi:10.14344/IOC.ML.11.1. Праверана 31 студзеня 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Галубіныя
Катэгорыя·Віды, якія зніклі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вымерлыя жывёлы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нядаўна вымерлыя віды