wd wp Пошук:

Валянцін Уладзіміравіч Карпіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карпіцкі. Валянцін Уладзіміравіч Карпіцкі (нар. 1957, в. Куртасы, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі ваенны дзеяч, старшыня Рэспубліканскага савета Рэспубліканскага савета Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства», генерал-маёр унутранай службы ў адстаўцы.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1957 годзе ў в. Куртасы Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1975 годзе скончыў Мінскі палітэхнікум, у 1985 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут.

У 2004—2006 гадах з’яўляўся слухачом Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1975—1999 гадах працаваў пажарным 2-й самастойнай ваенізаванай пажарнай часці па ахове Фрунзенскага раёна Мінска ўпраўлення пажарнай аховы УУС Мінскага аблвыканкама. У 1999—2005 гадах узначальваў Мінскае гарадское ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь.

З 16 чэрвеня 2005 года[1] па 4 сакавіка 2013 года[2] працаваў першым намеснікам Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. 4 сакавіка 2013 года звольнены са службы ў органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях у адстаўку з прычыны хваробы[2].

11 кастрычніка 2013 года на пазачарговым ХІІІ з’ездзе Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства» быў выбраны старшынёй Рэспубліканскага савета гэтага таварыства.

23 сакавіка 2018 года адбыўся пазачарговы з’езд Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства, на якім пасада старшыні была адменена, а В. Карпіцкі быў адхілены ад кіраўніцтва арганізацыяй. В. Карпіцкі гэтыя падзеі назваў «аперацыяй па рэйдарскім захопе Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях грамадскай арганізацыі „Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства“»[3].

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 16 июня 2005 года № 281 «О назначении В. В. Карпицкого первым заместителем Министра по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь»
  2. 1 2 Указ Президента Республики Беларусь от 4 марта 2013 года № 111 «Об освобождении от должности В. В. Карпицкого»
  3. «Произошел рейдерский захват со стороны государства»
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 2013 года № 189 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 14 мая 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Генерал-маёры (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горацкім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе