wd wp Пошук:

Валянцін Мікалаевіч Савіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Савіцкі. Валянцін Мікалаевіч Савіцкі (нар. 27 верасня 1919, в. Звянячы Талачынскага раёна — 28 снежня 2006) — беларускі мастак.

Біяграфія

У 1939 годзе скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў І. Ахрэмчыка, Л. Лейтмана.

З 1947 года — удзельнік абласных і рэспубліканскіх выстаў. З 1956 года — член Беларускага Саюза мастакоў. Працаваў у галіне тэматычнай карціны, партрэта, пейзажу.

Творчасць

Вядомасць В. Савіцкаму прынесла карціна «М. В. Фрунзе ў штабе Заходняга фронту» (1957), якая з’явілася на Усесаюзнай мастацкай выставе, прысвечанай 40-годдзю Савецкай улады.

Сярод твораў: «Вечар над Нёманам» (1949), «Завочніца» (1957), «Разліў Нёмана» (1958), «Ля ракі» (1959), «Вёска Салаўі» (1959), «Майская зеляніна» (1960), «Апошні прамень» (1960), «Хмуры дзень» (1960), «Макі» (1961), «Асенні вечар» (1961), «Восень» (1962), «На ўзлессі» (1962), «Цёплы красавік» (1963), «Вялікая вада» (1963), «Занёманскія будні» (1963), «Ля мелавых гор» (1964), «Бярозавы гай» (1964), «Марозная раніца» (1964), «Цішыня» (1965), «Ветраны дзень» (1965), «Апошні прыпынак» (1966), «Каложская царква» (1966), «Гродна. Каложа» (1967), «Неабсяжныя далі» (1967), «Асеннія блікі» (1968), «Вуліца першых дэманстрацый» (1969), «Святыя камяні» (1975), «Абнаўленне зямлі» (1977), «Салдаты Брэсцкай крэпасці» (1988), «Дні юнацтва майго пакалення» (1999), «Успаміны» (2000), «Рэвалюцыйны штаб у Мінску», «У гады вайны», «Збор бульбы», «Вясна» і іншыя.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага Саюза мастакоў, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Гродзенскім гістарычна-археалагічным музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 27 снежня 2021.
  2. Савіцкі Валянцін Мікалаевіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 верасня
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Талачынскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 28 снежня
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў