У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Яноўская. Валянціна Васільеўна Яноўская (нар. 30 мая 1949, Глыбочыца, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1983), дацэнт (2001), загадчык аддзела гістарыяграфіі і метадаў гістарычнага даследавання Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Скончыла Чачэрскую сярэднюю школу № 1, Магілёўскае дашкольнае педагагічнае вучылішча. У 1973 г. скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1978 г. працуе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1983 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Рост культурно-технического уровня рабочих промышленности БССР. 1971—1980 гг.» (навуковы кіраўнік — д.г.н., прафесар, член-карэспандэнт АН БССР Іван Ягоравіч Марчанка) па спецыяльнасці 07.00.02 «Гісторыя СССР».
З 1978 г. працуе ў Істытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: з 1978 г. — малодшы навуковы супрацоўнік, з 1985 г. — старшы навуковы супрацоўнік, з 1999 г. — загадчык аддзела гісторыі Беларуі ХІХ — пачатку ХХ ст., з 2006 г. — загадчык сектара гістарыяграфіі і метадаў гсітарычнага даследавання аддзела гісторыі беларускай дзяржаўнасці, з 2010 г. — загадчык аддзела гісторыі беларускай дзяржаўнасці, з 2014 г. — загадчык аддзела гістарыяграфіі і метадаў гістарычнага даследавання[1].
Працавала па сумяшчальніцтве на гістарычным факультэце БДУ.
Аўтар каля 250 навуковых прац сярод якіх: