wd wp Пошук:

Валянціна Аколава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аколава. Валянціна Аколава (25 ліпеня 1954, в. Мазуршчына, Салігорскі раён, Мінская вобласць — 24 снежня 2013, Мінск) — беларуская паэтэса, перакладчыца.

Біяграфія

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Скончыла Полацкае музычна-педагагічнага вучылішча імя Ф. Скарыны, працавала настаўніцай у Ветрынскай школе-інтэрнаце Полацкага раёна (1973—1977), метадыстам наваполацкага Палаца культуры нафтавікоў (1977), карэспандэнтам шматтыражнай газеты «Знамя новостройки» трэста № 16 «Нафтабуд» (1977—1978), у рэдакцыі радыёвяшчання Наваполацкага вытворчага аб’яднання «Палімір» (1979—1980). У 1980 г. завочна скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1981—1986 гг. працавала ў выдавецтве «Юнацтва», у 1987—1988 гг. — літкансультантам газеты «Знамя юности». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1986 г.

Творчасць

Пачала пісаць вершы ў 8-гадовым узросце, паэтычны дар пераняла ад песеннага таленту сваёй маці. Першыя вершы надрукавала ў 1968 г. (салігорская газета «Шахцёр»). Адзін з аўтараў паэтычнага зборніка «Сцяжына» (1983). Аўтар зборнікаў паэзіі «За тым лугам зеляненькім» (1987), «Вяртанне ў заўтра» (1990), «Я люблю сваю Белую Русь» (1990), а таксама паэмы-п’есы «Палачанка Інгрэна, альбо Вяртанне Скарыны» (1990). Паасобныя вершы пакладзены на музыку.

Паэзія Аколавай вызначаецца лірызмам, спавядальнасцю, сувяззю з фальклорам (выкарыстанне фальклорных матываў і вобразаў, народна-песеннай стылістыкі).

Працавала як перакладчык з рускай, украінскай і славацкай моў.

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Паэтэсы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салігорскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі з украінскай мовы
Катэгорыя·Памерлі 24 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Перакладчыкі са славацкай мовы
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня
Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў