wd wp Пошук:

Валянціна Іванаўна Садоўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Садоўская. Валянціна Іванаўна Садоўская (нар. 20 кастрычніка 1946 , в. Юраўляны Сакульскі павет Падляскае ваяводства) — дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Скончыла Гродзенскі педагагічны інстытут імя Я. Купалы (1968), Мінскую ВПШ (1987).

Працоўную дзейнасць пачала ў 1968 годзе настаўніцай сярэдняй школы ў Івацэвіцкім раёне. 3 1972 года настаўніца, намеснік дырэктара сярэдняй школы № 2 Кобрына, у 1978—1983 гадах працавала ў апараце Кобрынскага гаркома КПБ і Брэсцкага абкома КПБ, сакратаром выканкома Кобрынскага гарадскога Савета дэпутатаў. 3 1983 года сакратар, 2-і сакратар Кобрынскага гаркома КПБ. 3 1995 года старшыня Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў. 3 1981 года выбіралася дэпутатам гарадскога Савета дэпутатаў.

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання, старшыня Кобрынскага раённага савета жанчын грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын»[1].

Зноскі

  1. Яны кіравалі горадам і раёнам
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сакульскім павеце
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза жанчын
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»