У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клімянок.
Валянціна Іванаўна Клімянок (нар. 27 лютага 1952, в. Новая Грэбля, Раменскі раён, Сумская вобласць, Украіна) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне сістэмнага аналізу, кіравання і апрацоўкі інфармацыі. Доктар фізіка-матэматычных навук (2003), дацэнт (2004), прафесар (2011).
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Прыкладная матэматыка», 1974).
Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1974, факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, навукова-даследчая лабараторыя прыкладнога імавернаснага аналізу, галоўны навуковы супрацоўнік).
Навуковыя інтарэсы: выпадковыя працэсы; тэорыя масавага абслугоўвання.