wd wp Пошук:

Вальтэр Ульбрыхт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ульбрыхт. Вальтэр Ульбрыхт (ням.: Walter Ulbricht; 30 чэрвеня 1893 — 1 жніўня 1973) — кіраўнік ГДР. У якасці Першага сакратара ЦК Сацыялістычнай Адзінай Партыі Германіі ў 1950—1971 адыграў значную ролю ў развіцці і станаўленні ГДР.

Партыйная кар’ера

Нарадзіўся ў Лейпцыгу ў сям’і сталяра і там жа працаваў столярам з 1907 года.

У 1912 годзе ўступіў у Сацыял-Дэмакратычную партыю Германіі. У 1915 мабілізаваны. З 1918 — член «Саюза Спартака». Падчас лістападаўскай рэвалюцыі 1918 года — член карпуснога савета салдацкіх дэпутатаў, затым Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў Лейпцыга.

Адзін з заснавальнікаў лейпцыгскай арганізацыі Камуністычнай партыі Германіі (КПГ). У 1919 годзе — член акруговага камітэта КПГ ў Сярэдняй Германіі, рэдактар газеты «Класэнкампф». У 1921—1923 палітычны сакратар акруговай арганізацыі КПГ ў Цюрынгіі. У 1923 упершыню абраны ў ЦК, членам якога бесперапынна абіраўся з 1927 года. У 1926—1928 дэпутат ландтага Саксоніі, у 1928—1933 — рэйхстага; ва ў 1928—1929 — прадстаўнік КПГ пры Выканкаме Камінтэрна. Пасля прыходу да ўлады Гітлера працаваў у падполлі, у канцы 1933 года эміграваў і неўзабаве пераехаў у Маскву. З 1935 член Палітбюро, з 1938 зноў займае пасаду прадстаўніка КПГ пры Выканкаме Камінтэрна. Адначасова працуе ў германскай рэдакцыі маскоўскага радыё. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны займаецца агітацыяй сярод ваеннапалонных, падчас Сталінградскай бітвы праз гучнагаварыцелі агітуе салдат да здачы; ў 1943 удзельнічае ў стварэнні сярод ваеннапалонных «нацыянальнага камітэта Вольная Германія».

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118625179 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Walter Ulbricht // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Ульбрихт Вальтер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1977. — Т. 26 : Тихоходки — Ульяново. — С. 607. Праверана 28 верасня 2015.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (35):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Вальтэр Ульбрыхт
Катэгорыя·Памерлі 1 жніўня
Катэгорыя·Члены Народнай палаты ГДР
Катэгорыя·Члены Нацыянальнага камітэта «Свабодная Германія»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Каралі Ніла»
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Германіі
Катэгорыя·Палітыкі ГДР
Катэгорыя·Старшыні Дзяржаўнага савета ГДР
Катэгорыя·Генеральныя сакратары САПГ
Катэгорыя·Героі працы ГДР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 верасня
Катэгорыя·Узнагароджаныя ганаровай спражкай да ордэна «За заслугі перад Айчынай» (ГДР)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Генеральныя сакратары ЦК САПГ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Карла Маркса
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі
Катэгорыя·Імігравалі ў СССР з Германіі
Катэгорыя·Дэпутаты ландтага Саксоніі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лейпцыгу
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Члены Незалежнай сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Фрыдрыхсфельдэ
Катэгорыя·Слухачы Міжнароднай ленінскай школы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных