wd wp Пошук:

Валожынка

Валожынка — рака ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Іслач (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 35 км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,9 .

Пачынаецца каля вёскі Брылькі на заходніх схілах Мінскага ўзвышша, цячэ праз горад Валожын, упадае ў Іслач ніжэй вёскі Расолішкі. На паўднёва-заходняй ускраіне Валожына сажалка (плршчай 0,04 км²). Рэчышча ў вярхоўі слаба-звілістае, на працягу 22 км каналізаванае (ад Валожына да вёскі Расолішкі). Берагі стромкія, ніжэй Валожына абрывістыя.

Асноўныя прытокі: Рачэўка, Асовіца. У пойме сетка меліярацыйных каналаў.

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 12. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прытокі Іслачы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі Валожынскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара