Валодарскі раён[1] (укр.: Володарський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Кіеўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Валодарка[1] (укр.: Володарка).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 17620 чалавек, плошча — 649 км².
Скасаваны 17 ліпеня 2020 года пасля завяршэння адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы.
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 21 сельскага саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу, 1 пасёлак сельскага тыпу і 35 сёлаў.