wd wp Пошук:

Валерый Пятровіч Астапаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Астапаў. Вале́рый Пятровіч Аста́паў (нар. 2 студзеня 1942, в. Хальч, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (19992004). Генерал-маёр унутранай службы.

Біяграфія

Нарадзіўся 2 студзеня 1942 года ў в. Хальч Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. У 1961 годзе скончыў Харкаўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча, у 1968 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут.

У органах унутраных спраў — з 1958 года. Службу пачынаў начальнікам варты СВПЧ-2 па ахове Фрунзенскага раёна г. Мінска. Затым кіраваў СВПЧ Ленінскага і Савецкага раёнаў г. Мінска. Працаваў намеснікам начальніка УПА і начальнікам АПА УУС Мінскага аблвыканкама, начальнікам Упраўлення пажарнай аховы МУС БССР, начальнікам Галоўнага ўпраўлення пажарнай аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Да прызначэння міністрам па надзвычайных сітуацыях узначальваў Галоўнае ўпраўленне ваенізаванай пажарнай службы МУС Рэспублікі Беларусь.

20 студзеня 1999 года прызначаны Міністрам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь[1].

29 снежня 2004 года вызвалены ад пасады Міністра па надзвычайных сітуацыях у сувязі са звальненнем у запас[2].

Зноскі

  1. Архівавана 16 студзеня 2018. Архівавана 16 студзеня 2018. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1999/01/20 № 43 «Аб прызначэнні В. П. Астапова Міністрам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2004 № 624 «Аб вызваленні В. П. Астапава ад пасады Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь» (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Веткаўскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Міністры па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Генерал-маёры (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі