wd wp Пошук:

Валерый Мікалаевіч Курдзюкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Курдзюкоў. Валерый Мікалаевіч Курдзюкоў (28 мая 1962, Ліда, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык і дыпламат. Член КПСС.

Біяграфія

У 1979—1983 гадах вучыўся ў Кіеўскім вышэйшым агульнавайсковым камандным вучылішчы імя М. В. Фрунзэ, у 1991—1993 гадах — у Дыпламатычнай акадэміі МЗС Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Гісторыя знешняй палітыкі і міжнародных адносін». У 1998 годзе скончыў Егіпецкі інстытут міжнародных адносін. 2005 годзе — Рымскі каледж НАТА для старэйшых службовых асоб краін-удзельніц Савета еўраатлантычнага партнёрства і Міжземнаморскага дыялогу, у 2007 годзе — Дыпламатычную акадэмію МЗС Расійскай Федэрацыі.

Працаваў інструктарам ЦК ЛКСМБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання (1990—1995) па Лідзкай-Камсамольскай выбарчай акрузе № 258.

У 2003—2005 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення знешнепалітычнага аналізу Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2005—2008 гадах — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення двухбаковага супрацоўніцтва галоўнага ўпраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 2008—2012 гадах — саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

У 2012—2013 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2013—2015 гадах — начальнік упраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

25 чэрвеня 2015 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы. 22 кастрычніка 2015 года уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Чэскай Рэспублікі М. Земану.

20 верасня 2021 года указам Прэзідэнта вызвалены быў вызвалены ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы[1].

Зноскі

  1. https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=P32100360&p1=1&p5=0
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідзе
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Чэхіі