wd wp Пошук:

Валерый Багавеевіч Садыкаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Садыкаў. Валерый Багавеевіч Садыкаў (нар. 6 ліпеня 1940, Казань) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1966 годзе. Працаваў старшым архітэктарам у Валгаградграмадзянпраекце. З 1971 года — старшы архітэктар, з 1977 года — галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Удзельнічаў у праектаванні Музея абароны і панарамы Сталінградскай бітвы ў Валгаградзе (1971).

16-павярховы жылы дом з прадуктовым магазінам

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) у Беларусі: фізкультурна-аздараўленчы камбінат у парку па вул. Матусевіча (1975), стадыён «Трактар» (1980), 16-павярховы жылы дом з прадуктовым магазінам па вул. Енісейскай, інжынерна-лабараторны корпус па вул. Трасцянецкай (1985), інтэрнат для інвалідаў і састарэлых у Дражні (1986) у Мінску.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Нарадзіліся ў Казані
Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Нарадзіліся 6 ліпеня
Архітэктары паводле алфавіта
Супрацоўнікі Мінскпраекта
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Члены Беларускага саюза архітэктараў
Выпускнікі МАРХІ
Архітэктары XX стагоддзя
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Архітэктары Беларусі
Члены Саюза архітэктараў СССР
Асобы
Нарадзіліся ў 1940 годзе
Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў