У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карбалевіч. Валерый (Валер) Карбале́віч (нар. 28 студзеня 1955, Паназырава, Кастрамская вобласць, РСФСР) — беларускі палітолаг, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
У 1972—1973 гг. працаваў слесарам-сантэхнікам Рамбудупраўлення № 4 г. Слуцка. У 1978 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ. З 1978—1983 гг. працаваў настаўнікам у Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1986 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Деятельность компартии Белоруссии по пропаганде и внедрению достижений науки и передового опыта в сельско-хозяйственное производство (1971—1980 годы)». Выкладаў у Беларускім аграрным тэхнічным універсітэце. Працаваў у Нацыянальным цэнтры стратэгічных ініцыятыў «Усход-Захад» (пазней — Аналітычны цэнтар «Стратэгія»), у газэце «Свободные новости. СНплюс». Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода». Працаваў галоўным рэдактарам грамадска-палітычнага аналітычнага часопіса «Грамадзянская альтэрнатыва».
Аўтар больш за 900 публікацый па розных праблемах унутранай і замежнай палітыкі Беларусі, сярод якіх кніга «Александр Лукашенко. Политический портрет».