wd wp Пошук:

Валерый Іванавіч Бельскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бельскі. Валерый Іванавіч Бельскі (нар. 30 кастрычніка 1968, Дзевашычы, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі эканаміст.

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці эканоміка і кіраванне ў галіне АПК. У 1993—1995 гадах працаваў галоўным эканамістам у саўгасе «Каліноўскі» (Бялыніцкі раён). У 1994—1997 гадах праходзіўся вучобу ў аспірантуры Беларускага навукова-даследчага інстытута эканомікі і інфармацыі АПК, пасля якой да 1998 года працаваў там жа навуковым супрацоўнікам. У 1998—2002 гадах працаваў загадчыкам сектара цэнаўтварэння, намеснікам дырэктара, дырэктарам. У 2002—2006 гадах — першы намеснік дырэктара, в. а. дырэктара ДНУ «Інстытут аграрнай эканомікі НАН Беларусі». З 2006 да 2008 года — першы намеснік дырэктара ДНУ «Цэнтр аграрнай эканомікі Інстытута эканомікі НАН Беларусі». У 2008—2012 гадах працаваў в. а. дырэктара, дырэктарам Рэспубліканскага навуковага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі».

З 2012 да 2015 года працаваў у Маскве памочнікам члена Калегіі (Міністра) па прамысловасці і аграпрамысловаму комплексу Еўразійскай эканамічнай камісіі. У 2015—2016 гадах — рэктар ДНУ «Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі». З 2016 года працаваў дырэктарам Інстытута эканомікі НАН Беларусі.

30 студзеня 2020 года прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта[1].

Сям’я

Жанаты, мае 2 дачок. Жонка — Аксана Бельская. Дачкі: Іна (1994 года нараджэння) і Вераніка (2016 года нараджэння)[2].

Зноскі

  1. Прыняцце кадравых рашэнняў. Сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (30 студзеня 2020). Праверана 3 лютага 2020.
  2. «Вельмі мяккі чалавек, яму ўсіх шкада». Што вядома пра сям’ю новага намесніка кіраўніка АП Валерыя Бельскага. Наша Ніва (30 студзеня 2020). Праверана 3 лютага 2020.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялыніцкім раёне
Катэгорыя·Эканамісты паводле алфавіта