wd wp Пошук:

Валера Песін

Вале́ра Пе́сін (нар. 1963, Мінск) — сучасны беларускі мастак-нонканфарміст.

Біяграфія

Скончыў спецыялізаваную нямецкую школу № 24 у Мінску. У 80-я належаў да групы нонканфармістаў. Не атрымаў мастацкай адукацыі, заняткі жывапісам да пэўнага моманту былі яго захапленнем. Пасля некалькіх гадоў наведвання розных мастацкіх студый, ён прадпрыняў некалькі беспаспяховых спроб паступіць у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Правучыўшыся два гады на будаўнічым факультэце, Песін быў выключаны з політэхнічнага інстытута. Недоўгачасовая праца на завадскім канвееры «Гарызонту» канчаткова пераканала яго цалкам прысвяціць сябе творчасці. Працуе ў станковым жывапісе і графіцы. Жыве ў Мінску і Маскве. Удзельнік калектыўных выставак у Расіі, Польшчы, Германіі, Галандыі, Іспаніі.

Персанальныя выставы

Галоўны зал экспазіцыі «Дэталі», Цэнтр Сучасных мастацтваў, Мінск, 2015

Зноскі

  1. Архівавана 4 сакавіка 2016. Архівавана 4 сакавіка 2016. Открытие выставки Валерия Песина (руск.)  Архівавана 4 сакавіка 2016.
  2. Валерий Песин презентовал проект «Дневник/Diary» (руск.)
  3. Мастацкая выстава жывапісу «Пасля лета», галерэя ЛаСандр-Арт, Мінск Архівавана 5 сакавіка 2016.
  4. Архівавана 15 сакавіка 2015. Архівавана 15 сакавіка 2015. Архівавана 15 сакавіка 2015. Открытие персональной выставки Валерия Песина в Центре современных искусств (руск.)  Архівавана 15 сакавіка 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Мастакі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі Беларусі