wd wp Пошук:

Вакзал Ватэрлоа

Вакзал Ватэрлоа
**Вакзал Ватерлоа** (*Waterloo Station*) — самы загружаны [чыгуначны вакзал](/Чыгуначны_вакзал "Чыгуначны вакзал") у [Лондане](/Лондан "Лондан") і ва ўсёй [Вялікабрытаніі](/Вялікабрытанія "Вялікабрытанія"). Адкрыўся ў раёне [Ламбет](/Ламбет "Ламбет") (паўднёвей [Тэмза](/Тэмза "Тэмза")) у [1848](/1848 "1848") годзе; цалкам перабудаваны ў 1900-22 гг. Да лістапада 2007 года (калі быў уведзены ў строй новы тэрмінал на вакзале [Сент-Панкраса](/Вакзал_Сент-Панкраса "Вакзал Сент-Панкраса")) з'яўляўся канчатковай станцыяй [Еўратунэля](/Еўратунэль "Еўратунэль") — адсюль адпраўляліся цягнікі на [Францыю](/Францыя "Францыя") і [Бельгію](/Бельгія "Бельгія"). Гэтаму вакзалу прысвечана самая вядомая песня рок-гурта «[The Kinks](/The_Kinks "The Kinks")» — «[Waterloo Sunset](/Waterloo_Sunset "Waterloo Sunset")» (1966).

Вакзал Ватэрлоа стаў апошнім прыпынкам у паўвекавой гісторыі лонданскага даблдэкера «Рутмастэр», апошні рэйс якога адбыўся па 159 маршруту да вакзала Ватэрлоа. Гэта адбылося 9 снежня 2005 года.[1]

Зноскі

  1. Ануров, Кирилл, Лондон, РИА Новости для Времени новостей. Последний маршрут. Классический двухэтажный автобус покидает улицы Лондона (нявызн.), Время новостей (9 снежня 2005 года). Праверана 30 лістапада 2010. Архівавана 5 снежня 2007.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Вакзалы Лондана