wd wp Пошук:

Вайна за незалежнасць Мазамбіка

Вайна за незалежнасць Мазамбіка — вайна паміж Партугаліяй і Фронтам вызвалення Мазамбіка (FRELIMO), якая насiла партызанскі характар.

Баявыя дзеянні былі пачаты партызанамі FRELIMO 25 верасня 1964 года і завяршыліся 8 верасня 1974 года, калі ўслед за падпісаннем Лусакскіх пагадненняў уступіла ў сілу перамір’е. У чэрвені 1975 года Мазамбік набыў незалежнасць, аднак праз некаторы час у краіне пачалася грамадзянская вайна.

Ход вайны

Вайна распачалася напачатку восені 1964 года. Адразу партугальскай арміі спадарожнічаў поспех, так як паўстанцы саступалі ім па колькасці вайскоўцаў і тэхнікі.

У канцы 60-х, дзякуючы партызанскай тактыцы вядзення баёў і паставак узбраенняў з СССР і Кітая, сілы варожых бакоў ураўналіся. Аднак галоўны ўдар па партугальцах нанесла прырода. З надыходам сезона дажджоў, партугальская авіяцыя вымушана была бяздзейнічаць, а сухапутныя войскі з-за бездарожжа таксама былі абмежаваныя ў перасоўванні.

Да 1967 годзе сёмая частка насельніцтва і пятая частка тэрыторыі Мазамбіка знаходзіліся пад кантролем FRELIMO. У гэты час шэрагі паўстанцаў налічвалі каля 8000 байцоў.

У 1968 годзе на другім Кангрэсе FRELIMO было абвешчана пра блізкую перамогу паўстанцаў, хоць партугальцы ў канцы дня разбамбілі месца правядзення з’езду.

У красавіку 1974 года ў Лісабоне адбыўся ваенны пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшоў генерал-сацыяліст Антоніу ды Спiнола, і ў верасні 1974 года было падпісана перамір’е.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Frontiersmen: Warfare In Africa Since 1950, 2002. Page 49.
  2. China Into Africa: Trade, Aid, and Influence, 2009. Page 156.

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Мазамбіка
Катэгорыя·Каланіяльная вайна Партугаліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Войны за незалежнасць