wd wp Пошук:

Ваенны ордэн Максіміліяна Іосіфа

Ваенны ордэн Максіміліяна Іосіфа (ням.: Militär-Max-Joseph-Orden) — вышэйшы ваенны ордэн каралеўства Баварыя. Ордэн быў заснаваны 1 студзеня 1806 года баварскім каралём Максіміліянам I Іосіфам[1].

Меў тры ступені:

Дваранства

Члены ордэна, якія не мелі дваранскай годнасці, атрымлівалі патэнт разам з узнагародай і маглі выкарыстоўваць у сваім імі прыстаўку «Ritter von», як напрыклад, Вільгельм фон Лееб, які быў Вільгельмам Леебам па нараджэнні. Гэтае правіла тычылася толькі баварскіх падданых і не распаўсюджвалася на іншых, незалежна, грамадзян Германскай імперыі ці іншых дзяржаў. Напрыклад, Эрых Людэндорф, нягледзячы на атрыманы ў 1916 годзе Вялікі крыж, так і застаўся простым чалавекам. Патэнт меў пажыццёвае дзеянне і не распаўсюджваўся на спадчыннікаў, што збліжала яго з рыцарскім статусам англійскіх ордэнаў. Падобнае правіла дзейнічала і ў дачыненни да Ордэна Грамадзянскіх заслуг Баварскай кароны, якім узнагароджвалі служачых высокага рангу.

Ілюстрацыі

Зноскі

  1. Максимилиана-Иосифа орден // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта
Катэгорыя·Ваенны ордэн Максіміліяна Іосіфа