Вадзім Мікалаевіч Сукманаў (17 лістапада 1938, сяло Ваздзвіжанка, Усурыйскі раён, Прыморскі край — 28 верасня 1995) — беларускі кінарэжысёр.
Скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (1961). З 1961 года на Мінскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў, з 1968 года на кінастудыі «Беларусьфільм».