wd wp Пошук:

Бітва пры Каранелі

Бі́тва пры Каране́лі, Каране́льская бі́тва (англ.: Battle of Coronel, ням.: Seegefecht bei Coronel) — марская бітва Першай сусветнай вайны, якая развярнулася паміж брытанскімі і германскімі крэйсерамі 1 лістапада 1914 года паблізу чылійскага порта Каранель.

У ходзе бітвы брытанская эскадра контр-адмірала Крыстафера Крэдака была разбіта германскай эскадрай графа Максіміліяна фон Шпее. Германскія крэйсеры, якія мелі перавагу ў хуткасці і артылерыйскім узбраенні, занялі спрыяльную пазіцыю і практычна без страт патапілі браняносныя крэйсеры «Гуд Хоуп» і «Монмут», разам з якімі на дно пайшлі 1654 брытанскіх марака, уключаючы адмірала Крэдака. «Глазга» і «Атранта» здолелі ўцячы.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Германія ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Падзеі 1 лістапада
Катэгорыя·Лістапад 1914 года
Катэгорыя·Канфлікты 1914 года
Катэгорыя·Вялікабрытанія ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Марскія бітвы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Марскія бітвы Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Марскія бітвы Германіі