wd wp Пошук:

Бітва пры Вімі

Бі́тва пры Вімі́ (9 красавіка 191712 красавіка 1917) — бітва паміж канадскімі і германскімі войскамі ў раёне хрыбта Вімі падчас Першай сусветнай вайны. Канадскім войскам удалося захапіць раён Вімі.

Увесну 1917 года, на Заходнім фронце пачалося агульнае наступленне войскаў Антанты. У красавіку падчас наступлення Нівеля, адбылася бітва пры Арасе. 9 красавіка ў наступ перайшлі брытанскія войскі, ім удалося захапіць першую абарончую лінію і уклініцца ў германскую абарону на 20-ці кіламетровым участку. Але развіць далейшы поспех яны не змаглі. Парушылася ўзаемадзеянне пяхоты з артылерыяй.

Аднак канадскім дывізіям спрыяў поспех. Умела узаемадзейнічаючы з артылерыяй канадцы да 12 красавіка поўнасцю захапілі раён Вімі. Пад Вімі брытанцы таксама выкарыстоўвалі танкі, аднак тыя завязлі ў вязкім грунце каля хрыбтоў Вімі. Але варта адзначыць частковы поспех трох англійскіх танкаў, якія без артылерыйскай падтрымкі 11 красавіка захапілі вёску Маншы.

У 1936 годзе ў раёне Вімі быў адкрыты мемарыял у памяць аб загінуўшых канадскіх салдатах падчас бітвы пад Вімі Рыжэм.

Зноскі

  1. 1 2 3 Gerald Nicholson. Canadian Expeditionary Force. — 1962 — Р.265.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Бітвы Германіі
Катэгорыя·Вялікабрытанія ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Красавік 1917 года
Катэгорыя·Бітвы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Бітвы Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Канфлікты 1917 года
Катэгорыя·Бітвы Канады
Катэгорыя·Канада ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Германія ў Першай сусветнай вайне