wd wp Пошук:

Бітва пры Вестэрніцэ

Бітва пры Вестэрніцэ (ням.: Wisternitz, чэшск.: Věstonice) адбылася 5 жніўня 1619 года паміж багемскімі пратэстантамі і імперскімі сіламі пад камандаваннем Дампьера. Бітва скончылася перамогай чэхаў. Бітва з’яўляецца адной з падзей Трыццацігадовай вайны.

Горад Чэскі-Будэевіцэ быў адным з трох гарадоў, якія заставаліся лаяльнымі Імператару пасля пражскіх падзеяў. Пасля паразы пры Саблатэ чэхі былі вымушаны зняць аблогу гэтага горада. 15 чэрвеня 1619 года Гогенлоэ адступіў у Собеслаў, дзе чакаў падмацавання ад графа Турнэ.

Пасля ўсталявання кантролю над моцнымі пунктамі паўднёвай Багеміі, Бюку паслаў атрад Дампьера ў Маравію, якая прыняла бок мяцежнікаў. Аднак Дампьер пацярпеў паразу пры Вестэрніцэ, якая пакінула Маравію ў лагеры мяцежнікаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Бітвы Трыццацігадовай вайны
Катэгорыя·Бітвы Чэхіі
Катэгорыя·Бітвы ў Чэхіі
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·1619 год у Еўропе
Катэгорыя·Падзеі 5 жніўня
Катэгорыя·Канфлікты 1619 года
Катэгорыя·Бітвы Свяшчэннай Рымскай імперыі