wd wp Пошук:

Бітва пры Саблатэ

Граф Мансфельд

Бітва пры Саблатэ (па-чэшску: Zablati, па-нямецку Sablat), адбылася 10 чэрвеня 1619 года падчас чэшскага перыяду Трыццацігадовай вайны. Бітва адбылася паміж імперскай арміяй графа Бюкуа і пратэстанцкай арміяй графа Мансфельда.

Калі граф Мансфельд ішоў на падтрымку генерала Гогенлое, які абложваў Ческе-Будзеёвіцы, генерал Бюкуа перахапіў яго побач з маленькай вёскай Саблат і навязаў бітву. Мансфельд атрымаў паразу, страціўшы як мінімум 1.500 жаўнераў і абоз.

У выніку пратэстанты былі вымушаны зняць аблогу з Ческе-Будзеёвіцы.

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бітвы Свяшчэннай Рымскай імперыі
Катэгорыя·Падзеі 10 чэрвеня
Катэгорыя·Канфлікты 1619 года
Катэгорыя·1619 год у Еўропе
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Бітвы ў Чэхіі
Катэгорыя·Бітвы Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Бітвы Трыццацігадовай вайны