Бітва пад Вільняй (1655) - бітва, якая адбылася падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) 7-9 жніўня 1655 г. пад Вільняй.
Літоўскія войскі пад камандаваннем гетманаў Януша Радзівіла і Вінцэнта Корвіна Гасеўскага былі разбіты рускай арміяй цара Аляксея пры падтрымцы казакоў Івана Залатарэнкі. Пасля перамогі ў бітве над рэгулярнымі літоўскімі войскамі (7-8 жніўня) руская армія хутка зламала супраціў жыхароў гораду і 10 жніўня цар Аляксей трыумфальна ўвайшоў у Вільню.
Упершыню іншаземныя войскі захапілі ўвесь горад, уключаючы замак. Па
сля заходу Вільні, пачаліся пажары, марадзёрства і забойстваў жыхароў расійскімі войскамі (у асноўным казакамі), горад быў значна пашкоджаны. Паводле падлікаў, было забіта больш за 20 000 чалавек[2]. Забойствы жыхароў працягвалася 3 дні, а горад гарэў 17 дзён. Шмат будынкаў былі разбураны, і больш не аднаўлялісь. Вільня доўга не магла аправіцца ад гэтага разбурэння (паводле падлікаў гісторыкаў, каля 1650 г. у Вільні было 45 000 жыхароў, а праз 50 гадоў - толькі 4000, толькі каля 1850 г. насельніцтва Вільні перавысіла 45 000[3])
Ян Цадроўскі (1617-1688), падчашы новагародскі і мемуарыст, пісаў пра перыяд расійскай акупацыі: “Наступіў такі страшны голад, што ён працягваўся да жніва 1657 года, так што ўсіх кошак, усіх сабак людзі паелі, да таго ж яны забівалі людзей і елі чалавечыя целы, і не давалі чалавечым трупам ляжаць у магіле”[4]
Горад быў адваяваны войскам Рэчы Паспалітай пад кіраваннем Міхала Казіміра Паца толькі ў жніўні 1660 г. (гл .: Бітва пад Вільняй (1660)).