wd wp Пошук:

Бісау

Бісау (парт.: Bissau) самы буйны горад, сталіца Гвінеі-Бісау. Знаходзіцца на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна ў вусці ракі Геба. Насельніцтва налічвае 355 тыс. чалавек.

Горад быў заснаваны ў 1687 годзе партугальскімі каланістамі, як умацаваны порт. У той час ён з’яўляўся цэнтрам гандлю рабамі. У ХІХ стагоддзі Бісау стаў цэнтрам гандлю ўсёй партугальскай Гвінеі. У 1942 годзе горад стаў сталіцай калоніі, а ў 1974 сталіцай незалежнай Гвінеі-Бісау.

У наш час тут размешчаны каля 60% прамысловых прадпрыемстваў краіны. Ёсць міжнародны аэрапорт.

Спасылкі

  1. http://guineabissau.africadata.org/pt/Map
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Гарады Гвінеі-Бісау
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бісау
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Сталіцы Афрыкі