wd wp Пошук:

Біркіркара

Стары вакзал у Біркіркары

Біркіркара[1] (мальт.: Birkirkara, прынята таксама скарочанае напісанне B’Kara) — горад на Мальце. Насельніцтва - каля 25 000 чалавек.

У горадзе 4 аўтаномныя парафіі: Святой Алены, Святога Язэпа, Багародзіцы Кармельскай і Святой Марыі. Тут жа знаходзіцца адзін з лепшых каледжаў Мальты, каледж Святога Алойзія.

Тут нарадзіліся былы прэзідэнт Эдвард Фенек Адамі, лідар апазіцыі Альфрэд Сант, а таксама першы прэзідэнт Мальты Антоні Мамо.

Дэвіз на гербе горада — In hoc signo vinces, а на гербе горада намаляваны чырвоны крыж, над якім узвышаецца карона.

Сярод славутасцяў Біркіркары варта адзначыць Стары вакзал (чыгунка была пракладзеная ў 1931 годзе), які ў цяперашні час пераўтвораны ў публічны парк. Нягледзячы на тое, што Біркіркара ператварылася ў камерцыйны цэнтр Мальты, яна захоўвае зачараванне архітэктуры і побыту жылога сектара.

У горадзе таксама ёсць уласны футбольны клуб Біркіркара, заснаваны ў 1950 годзе.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — карта Мальты
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Гарады Мальты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)