Бірзебуджа[2] (мальт. Birżebbuġa) — горад і порт на поўдні Мальты ў заліве Святога Георгія, у якім пражываюць каля 8 000 жыхароў. Былы рыбацкі пасёлак з часам ператварыўся ў летні курорт Мальты. Горад вядомы выкапнёвымі рэшткамі эпохі апошняга зледзянення, выяўленымі ў гроце Гхар-Далам, а таксама руінамі мегалітычнага храма ў найбліжэйшай вёскі Бордж ін-Надур.