У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стоўні.
Біндан Блад Стоўні (англ.: Bindon Blood Stoney; 13 чэрвеня 1828 — 5 мая 1909) — ірландскі інжынер, які зрабіў значны ўклад у астраномію.
У 1850—1852 гадах Стоўні быў асістэнтам Уільяма Парсанса. Падчас гэтага супрацоўніцтва ён дакладна адлюстраваў спіральную форму Галактыкі Андрамеды, а таксама выявіў 105 аб’ектаў, якія ўвайшлі ў Новы агульны каталог (NGC) і 8 аб’ектаў, якія былі змешчаны ў Індэксны каталог (IC). 91 аб’ект NGC і ўсе 8 аб’ектаў IC былі выяўлены ўпершыню[4].