wd wp Пошук:

Біл Хейдэр

Уільям Томас Хейдэр-малодшы (англ.: William Thomas Hader Jr.; нар. 7 чэрвеня 1978) — амерыканскі акцёр, комік, сцэнарыст, прадзюсар і рэжысёр. Лаўрэат трох прэмій «Эмі», а таксама намінант на прэмію «Залаты глобус». Хейдэр дамогся вядомасці дзякуючы працы над вар’етэ-шоу «Saturday Night Live», якая прынесла яму дзве намінацыі на прэмію «Эмі», а таксама ўзнагароду Пібадзі. Пачынаючы з 2018 года, ён выконваў вядучую ролю ў серыяле HBO «Бары», дзе таксама выступаў са-стваральнікам. За сваю працу над шоу ён выйграў прэміі «Эмі», Гільдыі рэжысёраў і сцэнарыстаў ЗША, а таксама быў намінаваны на «Залаты глобус». Ён таксама з’яўляецца стваральнікам псеўдадакуменальнага тэлесерыяла «Дакументалістыка сёння!» (2015).

Хейдэр вядомы па ролях другога плана ў такіх фільмах, як «SuperПерцы» (2007), «Салдаты няўдачы» (2008), «У пралёце» (2008), «Парк культуры і адпачынку» (2009), «Пол: Сакрэтны матэрыялальчык» (2011), «Людзі ў чорным 3» (2012), «План Мэгі» (2015) і «Яно 2» (2019), а таксама па галоўных ролях у фільмах «Двайняты» (2014) і «Дзяўчына без комплексаў» (2015). Сярод праектаў Хейдэра як акцёра агучвання лічацца такія мультфільмы, як франшыза «Хмарна, магчымы ападкі ў выглядзе фрыкадэлек» (2009—2014), «Універсітэт монстраў» (2013), «Турба» (2013), «Галаваломка» (2015), «У пошуках Доры» (2016), франшыза «Angry Birds» (2016—2019) і «Ральф супраць Інтэрнэту» (2018).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #142110655 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Bill Hader // BD Gest’ Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Спадарожнік»
Катэгорыя·Сцэнарысты XXI стагоддзя
Катэгорыя·Рэжысёры тэлебачання ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Талсе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі рэжысёраў ЗША
Катэгорыя·Стэндап-комікі ЗША
Катэгорыя·Сцэнарысты тэлебачання ЗША
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Акцёры тэлебачання ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 чэрвеня
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры агучвання ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі сцэнарыстаў ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Эмі»
Катэгорыя·Комікі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэжысёры XXI стагоддзя