.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Роўлінг. Сэр Уолас Эдвард Роўлінг (англ.: Wallace Edward Rowling), вядомы як Біл Роўлінг (англ.: Bill Rowling) (15 лістапада 1927 — 31 кастрычніка 1995) — 30-ы прэм’ер-міністр Новай Зеландыі (1974—1975). Быў прызначаны на пасаду кіраўніка ўрада пасля смерці вельмі папулярнага Нормана Кёрка і займаў гэтую пасаду каля года. Апынуўся няздольны ўтрымаць уладу, але працягваў займаць пасаду кіраўніка Лейбарысцкай партыі пасля паразы на выбарах.