Білья́рд (фр.: billard, ад фр.: bille — шар ці фр.: billette, billart — палка[1]) — абагульняючая назва некалькіх настольных гульняў з падобнымі, характэрнымі правіламі. Адметнай асаблівасцю ўсіх гульняў у більярд з’яўляецца наяўнасць шароў на стале і кія, з дапамогай якога гульцы перамяшчаюць гэтыя шары. Асноўнай мэтай амаль што ўсіх відаў більярда з’яўляецца неабходнасць забіцця шароў у лузы.