wd wp Пошук:

Баскунчак

Баскунча́к — бяссцёкавае салёнае возера ў Ахтубінскім раёне Астраханскай вобласці Расіі, у паўночнай частцы Прыкаспійскай нізіны, на тэрыторыі Богдзінска-Баскунчакскага запаведніка.

Плошча паверхні возера каля 106 км². Даўжыня 18 км, найбольшая шырыня 13 км. Возера размешчана ў катлавіне, на 21,6 м ніжэй узроўня мора. Жыўленне возера адбываецца пераважна з падземных крыніц. Упадае амаль перасыхаючая рака Горкая Рэчка.

На возеры вядзецца здабыча солі. Таксама возера з’яўляецца аб’ектам турызму.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Астраханская вобласць
Катэгорыя·Салёныя азёры
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры