Бэрэзіўскі раён[1] (укр.: Березівський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Адэскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Бэрэзіўка[1] (укр.: Березівка).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 33852 чалавекі, плошча — 1637 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 1 пасялковага і 18 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 1 пасёлак гарадскога тыпу і 63 сяла.