wd wp Пошук:

Бэла Розенфельд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Розенфельд.

Бэла Розенфельд і Марк Шагал. Паштовая марка Беларусі (1993)
**Бэла Розенфельд** ([руск.](/Руская_мова "Руская мова"): Бэлла Розенфельд-Шагал, [2 снежня](/2_снежня "2 снежня") [1889](/1889 "1889"), [Віцебск](/Віцебск "Віцебск") — [2 верасня](/2_верасня "2 верасня") [1944](/1944 "1944"), [Нью-Ёрк](/Нью-Ёрк "Нью-Ёрк")) — жонка мастака [Марка Шагала](/Марк_Шагал "Марк Шагал"), пісьменніца.

Біяграфія

Паходзіла з заможнай яўрэйскай сям’і, была восьмым дзіцем. Бацькі трымалі ювелірную краму. Бацька Саламон вывучаў тору, маці займалася гандлёвымі справамі. Нягледзячы на патрыярхальны лад жыцця сям’і Розенфельдаў, іх погляды былі досыць шырокія — Бэле далі магчымасць атрымаць свецкую адукацыю. Яна вучылася ў Маскве на Вышэйшых жаночых курсах, цікавілася літаратурай, тэатрам.

У 1909 годзе ў гасцях сваёй сяброўкі Тэі Брахман Бэла пазнаёмілася з маладым мастаком Маркам Шагалам. Бэла ўбачыла ў ім талент і цвёрдасць духу. Пазней ён пісаў: «Доўгія гады яе каханне асвятлялі ўсё, што я рабіў». Пасля вяртання М.Шагала з Парыжа, 25 ліпеня 1915 года яны ажаніліся. Бэла стала першай жонкай і музай мастака.

Постаць Бэлы ў творчасці Шагала

Любоўная тэма ў творчасці Шагала нязменна звязаная з выявай Бэлы. З палотнаў усіх перыядаў творчасці, уключаючы позні (пасля смерці Бэлы) на нас глядзяць яе чорныя вочы. Яе рысы пазнавальныя ў тварах амаль усіх намаляваных ім жанчын. («Блакітныя палюбоўнікі» 1914 г., «Ружовыя палюбоўнікі» 1916 г., «Шэрыя палюбоўнікі» 1917 г., «Акрабатка» 1930 г.) Характэрны для жывапісу Шагала матыў палёту, адрыва ад рэальнасці — часта звязаны з тэмай кахання. Часцяком, каханне на палотнах Шагала — гэта іх сумесны з Бэлай палёт. («Дзень нараджэння» 1915 г., «Над горадам» 1914—1918 г.)

Такі характэрны для творчасці Марка Шагала матыў, як вяселле, пэўна, найбольш адкрывае адносіны мастака да сваёй жонкі. У творчасці Шагала рэальнасць нязменна яднаецца са светам містычнага, таму асаблівае значэнне для мастака маюць архетыпічныя сітуацыі — смерць, нараджэнне, вяселле. Фігура нявесты — чорнавалосай жанчыны ў белай сукенцы — заўсёды паветраная і бязважкая, у яе глыбокіх чорных вачах — далучанасць да таямніцы светабудовы. Гэта выява рэалізаванай жаноцкасці, будучай жонкі і маці. («Вяселле» 1918 г., «Маладыя на Эйфелевай вежы» 1939 г., «Мастак над Віцебскам» 1982—1983 г., «Мастак і яго нявеста», 1980 г., «Вясельныя агні» 1945 г.) Бэла сканала ад сепсісу ў амерыканскім шпіталі 2 верасня 1944 года.

Літаратурныя творы

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Jiminez J. B. Rosenfeld, Bella // Dictionary of Artists’ ModelsRoutledge, 2001. — С. 462. — ISBN 978-1-57958-233-3
  3. Jiminez J. B. Rosenfeld, Bella // Dictionary of Artists’ ModelsRoutledge, 2001. — С. 463. — ISBN 978-1-57958-233-3

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Памерлі ў 1944 годзе
Памерлі ў Нью-Ёрку
Пісьменнікі паводле алфавіта
Нарадзіліся ў 1895 годзе
Нарадзіліся ў 1889 годзе
Марк Шагал
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся 2 снежня
Памерлі 2 верасня
Асобы
Нарадзіліся 15 снежня
Нарадзіліся ў Віцебску