wd wp Пошук:

Буржскі сабор

Буржскі сабор

Буржскі сабор (Cathédrale Saint-Étienne de Bourges) — кафедральны гатычны сабор Святога Стэфана ў французскім горадзе Бурж. Пачатак будаўніцтва гэтага грандыёзнага будынка датуецца канцом XII стагоддзя, асвячэнне сабора адбылося 13 мая 1324 года, аднак працы над будынкам працягваліся аж да XVI стагоддзя. За сваю ўнікальную архітэктуру, выразныя скульптуры і цудоўныя вітражы XIII стагоддзя ў 1992 годзе сабор быў унесены ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Аднесены да ліку помнікаў нацыянальнай спадчыны Францыі.

Гісторыя будаўніцтва

Сабор размешчаны ў паўночна-заходняй частцы былога рымскага горада Аварыкум, які даў сховішча першым гальскі хрысціянам. На месцы сённяшняга будынка размяшчаліся, па меншай меры, тры храмы, пабудаваныя ў III, IV і IX стагоддзях. Першы кафедральны сабор XI стагоддзя, сляды якога захаваліся ў крыпце апошняга будынка, быў выкананы ў раманскім стылі.

Дата пачатку будаўніцтва дакладна невядомая, аднак яна размяшчаецца паміж 1183 і 1195 гадамі. Так як усходняя частка сабора выступае за межы старых гарадскіх сцен, то яго будаўніцтва не магло быць пачата да 1183 года - даты, калі быў атрыманы дазвол на іх разбурэнне. 1195 год з’яўляецца датай дакумента, згадваюцца выдаткі на рэканструкцыю папярэдняга раманскага сабора. Заўважым, што даты пачатку будаўніцтва Буржскага сабора і знакамітага Шатрскага сабора практычна супадаюць.

Імёны будаўнікоў Буржскага сабора да нашага часу не дайшлі.

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 base Mériméeministère de la Culture, 1978.
  2. 1 2 archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  3. (unspecified title) Праверана 6 студзеня 2021.
  4. https://messes.info/lieu/18/bourges/cathedrale

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Збудаванні Францыі ў гатычным стылі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Бурж
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Францыі
Катэгорыя·Саборы Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных