wd wp Пошук:

Буранаўскія бабулі

«Буранаўскія бабулі» (удм.: Брангуртысь песянайёс) — расійскі фальклорны калектыў з Малапургінскага раёна Удмуртыі, з сяла Буранава, выконвае удмурцкія і рускія народныя песні, а таксама разнастайныя хіты на удмурцкай мове, перапеўкамі вядомых расійскіх і замежных выканаўцаў. Калектыў быў абраны прадстаўніком Расіі на конкурсе песні «Еўрабачанне-2012», па выніках якога заняў другое месца.

Гісторыя

Ансамбль быў створаны больш за 40 гадоў таму. Упершыню калектыў пачаў выступаць з перапеўкамі на удмурцкай мове ў 2008 годзе. На Дні роднай мовы ва Удмурцкай філармоніі бабулі выканалі вядомыя песні Барыса Грабеншчыкова і Віктара Цоя на удмурцкай мове. З тых часоў яны неаднаразова рабіліся аб’ектам увагі прэсы і тэлебачання.

Калектыў удзельнічаў у Расійскім адборачным туры Еўрабачання-2010 з песняй «Доўгая-доўгая бяроста і як зрабіць з яе айшон» (занялі 2 месца) і Еўрабачання-2012 з песняй «Party for Everybody». Па выніках апошняга «Буранаўскія бабулі» атрымалі перамогу і прадстаўляюць Расію на конкурсе. У выніку «Бабулі» занялі 2 месца ў конкурсе Еўрабачанне-2012 у Баку.

Прадзюсар групы — дырэктар «Дома Людмілы Зыкінай» Ксенія Рубцова.

Склад

Склад калектыву станам на 2012 г.[1][2]:

Мастацкі кіраўнік і ўдзельнік ансамбля — Вольга Мікалаеўна Туктарова (43 г.)

Зноскі

  1. «Бурановские Бабушки»: кто есть кто?(руск.)  (html). esckaz.com. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.
  2. Сергей Мельников В роке только бабушки(руск.)  (html). «Огонёк» (8 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.

Спасылкі

Папярэднік:
Аляксей Вараб’ёў
Расія на конкурсе песні Еўрабачанне
2012
Пераемнік:
Дзіна Гарыпава
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2012
Катэгорыя·Культура Удмуртыі
Катэгорыя·Фолк-гурты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Музычныя калектывы Расіі
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Прадстаўнікі Расіі на конкурсе песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL