wd wp Пошук:

Буран

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Буран (значэнні). Буран — стэпавая мяцеліца. Буранам называюць пургу ў стэпавай мясцовасці, напрыклад у Башкартастане, Арэнбургскай вобласці, Казахстане, паўднёвых раёнах Украіны і стэпавай частцы Крыму. У Казахстане даволі выразна падзяляюць мяцеліцу, са снегападам і павышэннем тэмпературы паветра, якія звычайна выклікаецца цыклонамі і цёплымі франтамі і буран, што дзьме пры адсутнасці ападкаў, пры ясным небе, пры антыцыклоне, пры тэмпературы паветра да −30 °C і ніжэй. Пры буране амаль заўсёды ўзнікае замець, якая ўтварае снежныя заносы, а на дарогах перамёты, якія складаюцца з халоднага ўшчыльненага снегу. Пры буране працягласцю некалькі сутак даволі часта паралізуецца рух на асноўных аўтамагістралях і абмяжоўваецца выезд аўтатранспарту за межы населеных пунктаў [1]. Ахвярамі буранаў штогод становяцца дзесяткі чалавек [2][3].

Літаратура

Зноскі

  1. Бураны и снегопад обрушились на север Казахстана Архівавана 18 сакавіка 2011.
  2. В Южно-Казахстанской области из-за снежных буранов погибла семья с пятилетним ребенком(недаступная спасылка)
  3. В Костанайской области во время снежного бурана и мороза от переохлаждения погибли несколько человек Архівавана 29 кастрычніка 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Перанос снегу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі